

Някляеў пасадзіў Дуб паэзіі
У мястэчку Крэва з’явілася ўжо другое "Дрэва паэзіі". Літаратурны дуб быў высаджаны да "Літаратурных дажынках", імпрэзе, што адбылася ў мясцовай кавярні 13-га лістапада.
Дуб быў пасаджаны з ініцыятывы палітыка і паэта Уладзіміра Някляева:
- Мы ўсе разам пасадзілі дуб у Крэве, на нашым падворку. Гэта мне грэе душу, якую апошнім часам мала што грэе, з улікам таго, што адбываецца ў нашай краіне і, найперш, у нашай культуры.
Новае Дрэва паэзіі заняло сваё месца побач з ужо існуючым, што расце на зямлі, гаспадаром якой з’яўляецца сваяк Уладзіміра Някляева, Іван Магер:
- З гэтага дуба вырастуць залатыя жалуды. І імі будуць менавіта маладыя пісьменнікі, маладыя паэты, якія прынясуць у нашу культуру, у нашу беларускую мову нешта такое добрае, цёплае.
Фотарэпартаж з "Літаратурных дажынак" глядзіце тут.
Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя










