

"ЛІТАРАТУРНЫЯ ДАЖЫНКІ" Ў КРЭВЕ
На вуліцы восень. Настаў час збіраць ураджай – як з Дрэва Паэзіі*, так і ўраджай на літаратурнай ніве. Кампанія “Будзьма беларусамі”, сайт KREVO.BY і ініцыятыва "Твой Фэст" пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру 30 кастрычніка зладзяць “Літаратурныя дажынкі”.
У кавярні мястэчка Крэва будзе абвешчаны і ўзнагароджаны ТОП-10 беларускіх літаратараў года па версіі чытачоў. Адбудзецца канцэрт з удзелам пісьменнікаў і знаных беларускіх музыкаў.
Да 6 лістапада галасуйце за лепшага беларускага аўтара!
_____________
* 4 чэрвеня 2011 года ў мястэчку Крэва, што на Гарадзеншчыне, пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру з’явілася першае ў Беларусі Дрэва Паэзіі, што было адзначана літаратурнымі чытаннямі і спевамі ля дрэва ў радавым маёнтку Магераў. Дрэва Паэзіі-2011 прысвяцілі Уладзіміру Някляеву – герою апошніх месяцаў беларускай гісторыі.










